27.07.2020
Беларусы Канады зладзілі пікет у Атаве на знак падтрымкі свабодных выбараў у Беларусі

У пікеце прынялі ўдзел больш за 60 чалавек, уключаючы прадстаўнікоў украінскай і польскай дыяспараў. 25 ліпеня 2020 года ў сталіце Атаве прайшоў пікет салідарнасьці за свабодныя выбары і ў падтрымку дэмакратыі Беларусі. У пікеце прынялі ўдзел больш за 60 чалавек, уключаючы прадстаўнікоў украінскай і польскай дыяспараў. На пачатку пікета быў зачытаны зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы аб палітычнай сытуацыі ў Беларусі. З прамовай выступіў старшыня Атаўскага аддзела Згуртаваньня беларусаў...

10.03.2020
“Канадскі” выпуск Запісаў БІНіМ прэзентавалі ў Таронта

Імпрэза адбыла 8 сакавіка ў памяшканні Беларускага рэлігійна-грамадскага цэнтру ў Таронта. 8 сакавіка ў памяшканні Беларускага рэлігійна-грамадскага цэнтру ў Таронта адбылася прэзентацыя свежага выпуску альманаха "Запісы БІНіМ" , прысвечанага беларусам у Канадзе. Даследчыкі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч распавялі пра сваю працу і падзякавалі за цёплы прыём і падтрымку ўсім прысутным беларусам, у прыватнасці Алене Лявончанка, Валянціне Шаўчэнка, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым, Алесю...

11.05.2019
Юрась Шамецька: “Каб мне хто сказаў, што праз 20 гадоў людзі ў Мінску збяруцца слухаць мае беларускія вершы... мо-о-оцна б здзівіўся”

Прэзентацыя паэтычнай кнігі “Непрадказальнае” беларускамоўнага паэта з Канады Юрася Шамецькі, арганізаваная ЗБС “Бацькаўшчына” і Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры, сабрала поўную залу. Прэзентацыя паэтычнай кнігі “Непрадказальнае” беларускамоўнага паэта з Канады Юрася Шамецькі , арганізаваная ЗБС “Бацькаўшчына” і Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры, сабрала поўную залу. Юрась Шамецька Канадскі праграміст Юрась Шамецька – рэдкі і чаканы госць у Беларусі. Мяркуючы па...

25.04.2019
Сяргей Панізнік пра Вольгу Грыцук. “І жыла Беларусь на чужыне!”

“Памяці Вольгі Грыцук з дому Дуброўскіх (29.10.1923 – 22.04.2019)”. 22 красавіка 2019 года з беларуска-канадскай дарогі сышла ў таямнічы свет спадарыня Вольга Грыцук. Яна больш як паўвека пражыла ў Кінгстане. А нарадзілася ля старажытнага беларускага горада Дзісна. Вольга назаўсёды пакінула руіны згарэлага ад бамбёжак бацькоўскага дома ў 1944 годзе. Праз 60 гадоў пасля тых падзей пачалася наша з ёй перапіска. Лагоднай, чулай, зычлівай суайчынніцы я прысвячаў вершы, дбаў, каб і на яе радзіме захаваліся...

22.04.2019
Дзень Волі ў Таронта

24 сакавіка ў Беларускім Цэнтры ў Таронта прайшлі ўрачыстасьці з нагоды 101-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР. 24 сакавіка ў Беларускім Цэнтры ў Таронта прайшлі ўрачыстасьці з нагоды 101-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Бел-чырвона-белыя беларускі і канадыйскі сьцягі віталі ўдзельнікаў святочнай імпрэзы яшчэ на ўваходзе ў будынак. У залі Цэнтру на сталах, аздобленых беларускімі рушнікамі, абрусамі і сьцягамі былі выстаўленыя кнігі на тэму гісторыі Беларусі і Беларускай Народнай Рэспублікі...

11.04.2019
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла святкуе дзень народзінаў

11 красавіка Дзень народзінаў святкуе сябра Вялікай Рады МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”», Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла (Беларусь). Ад усёй душы віншуем спадарыню Івонку! Зычым ёй моцнага здароўя, добрага настрою, шчаслівых дзён і плёну ў працы! Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

09.04.2019
У Атаве ўручылі Медалі да стагоддзя БНР

Сярод узнагароджаных – шматгадовая старшыня Згуртавання беларусаў Канады Валянціна Шаўчэнка. Такім чынам, Медаль цяпер маюць ужо 23 сябра Рады ЗБС “Бацькаўшчына”. 6 красавіка адбылося ўручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР у Атаве, сталіцы Канады. Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўручыла мэдалі ўладыку Сьвятаславу (Логіну), дзеячам беларускае дыяспары ў Канадзе Пятру Мурзёнку, Валянціне Шаўчэнцы і Анатолю Храноўскаму, а таксама праваабаронцу Дэвіду Кілгуру. Уладыка Сьвятаслаў (Логін) – архіяпіскап...

13.03.2019
Правілы жыцця беларускі, якая 20 гадоў працуе ў Канадзе ў ІТ-сферы

Ці магчыма з’ехаць у Канаду, не ведаючы нават ангельскай мовы, а ў выніку зрабіць паспяховую кар’еру ў сферы інфармацыі і бізнесу? Прыклад Валянціны Шаўчэнка сведчыць, што можна! Галоўнае – умець вучыцца, працаваць, пераадольваць стрэсы, ды мець “open mind”. Ці магчыма з’ехаць у Канаду, не ведаючы нават ангельскай мовы, а ў выніку зрабіць паспяховую кар’еру ў сферы інфармацыі і бізнесу? Прыклад Валянціны Шаўчэнка сведчыць, што можна! Галоўнае – умець вучыцца, працаваць, пераадольваць стрэсы, ды...

27.11.2018
Беларусы Канады ўшанавалі памяць Герояў Случчыны

25 лістапада з нагоды 98-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну адбыўся ўрачысты сход беларускай грамады Канады. Сёлета ўсе галоўныя грамадзка-палітычныя мерапрыемствы, што ладзіць Згуртаваньне Беларусаў Канады, праходзяць па знакам 100-годдзя Беларускае Народнае Рэспублікі. Таму й урачысты сход беларускае грамадзкасьці Канады з нагоды 98-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, праведзены 25 лістапада ў Беларускім Грамадзка-Рэлігійным Цэнтары Таронта стаўся працягам галоўнага сьвята беларускага народу....

16.03.2018
Святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Атаве

... Чандра Арыя , які адзначыў, што факт святкавання стагодняга юбілею абвяшчэння БНР у будынку Парламента Канады, толькі падкрэслівае тое, як Канада ставіцца і паважае культурныя і нацыянальныя традыцыі ўсіх народаў, уключаючы беларусаў. Шмат добрых слоў на адрас удзельнікаў свята ...

15.02.2018
...і выбухі рогату ў нечаканых месцах, і аплядысмэнты ў фінальных кадрах!

Беларусы Канады зьнялі свой першы (дай Божа, не апошні!) фільм – музычную казку “То-то-то” – і атрымалі шчырае задавальненьне ад яго на прэм’еры ў Беларускім грамадзкім цэнтры Таронта 10 лютага 2018 г. Гэты фільм – выдатны прыклад таго, што можа зрабіць таленавітая і самаадданая каманда сцэнарыстаў, сьпевакоў, актораў, апэратараў і мантажораў. Беларусы Канады зьнялі свой першы (дай Божа, не апошні!) фільм – музычную казку “То-то-то” – і атрымалі шчырае задавальненьне ад яго на прэм’еры ў Беларускім...

15.11.2017
Вынікі 45-га агульнага Зьезду Згуртаваньня беларусаў Канады

12 лістапада ў Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Таронта адбыўся 45-ы звычайны агульны Зьезд Згуртаваньня Беларусаў Канады. 12 лістапада ў Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Таронта адбыўся 45-ы звычайны агульны Зьезд Згуртаваньня Беларусаў Канады. Дэлегаты Зьезду выслухалі і абмеркавалі справаздачы Галоўнае Управы ЗБК, яго аддзелаў, Скарбніка і Нагляднае Рады. Зьезд вызначыў асноўныя накірункі дзейнасьці арганізацыі на наступныя тры гады і абраў новыя кіраўнічыя і кантрольныя ворганы...

27.10.2017
Галіне Сяргеевай – 80!

16 кастрычніка 80 гадоў споўнілася сябру Згуртаваньня Беларусаў Канады Галіне Гаўрылаўне Сяргеевай, кандыдату гiстарычных навук, у мiнулым загадчыцы аддзелу мiжнародных сувязяў Iнстытуту гiсторыi Aкадэмii навук Беларусі. 16 кастрычніка 80 гадоў споўнілася сябру Згуртаваньня Беларусаў Канады Галіне Гаўрылаўне Сяргеевай, кандыдату гiстарычных навук, у мiнулым загадчыцы аддзелу мiжнародных сувязяў Iнстытуту гiсторыi Aкадэмii навук Беларусi на працягу 10 год, вучонаму сакратару навуковае рады пры...

Тэгі: Канада
04.10.2017
27. П.С. Мурзёнак “Адвечныя плыні”

ISBN: 978-985-7119-79-0 У кнігу “Адвечныя плыні” (27-ю ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) увайшлі творы Пятра Мурзёнка, якія раней друкаваліся ў альманаху “Беларус”, а таксама неапублікаваныя творы і нататкі аўтара пра жыццё ў Канадзе. Гэта кніга — своеасаблівы працяг творчасці аўтара, які пачаўся выхадам кнігі ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой” у 2008 годзе. На вялікі жаль, няўмольны лёс перарваў творчыя задумы, якія былі ў запасе ў гэтага цудоўнага чалавека, бацькі, настаўніка, грамадзяніна і пісьменніка...

04.10.2017
15. К. Акула “Заўтра ёсць ўчора”

ISBN: 978-985-6530-91-6 “Вельмі неразумным ёсьць нам, простым ды малым, з нашымі абмежаванымі Богам магчымасьцямі, спрабаваць спасьцігнуць сэнс усяго існага створанага Ім, ды аспрэчвць Гасподнія шляхі і спосабы” –вось той маральны стрыжань, што трымае ўвесь раман слыннага беларускага пісьменьніка Кастуся Акулы. Раман, што пабачыў сьвет ў 1967 годзе, ў Канадзе, ўпершыню пабачыў сьвет на роднай мове пісьменьніка. Стаўшы бэстсэльлерам у 1968 годзе ў Канадзе, раман стаўся спалучэньнем трыльлера ў клясычным...

04.10.2017
6. М. Ганько “Каб сведчылі пра Беларусь: жыццё й дзейнасць Міколы Ганька”

ISBN: 985-504-006-6 Чалец Саюза Беларускай Моладзі, адзін з заснавальнікаў і старшыня Згуртавання Беларусаў Канады Мікола Ганько (1924-1999) пражыў складанае і багатае ў падзеі жыццё. Менавіта яму прысвечана кніга ўспамінаў “Каб сьведчылі пра Беларусь: жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька”, напісаная яго жонкай. У кнізе апрача значных вех ў жыцці знакамітага земляка, вельмі вядомага на чужыне і амаль незнаёмага ў Беларусі, друкуецца дзённік Міколы Ганька, дзе занатаваны асноўныя падзеі 1943-1948 гг...

04.10.2017
5. І. Варабей “Там, дзе сэрца маё”

ISBN: 985-504-010-4 Чарговая кніга з серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”. Зборнік эсэ, артыкулаў, аповедаў ды перакладаў беларускай публіцысткі, якая зараз жыве ў Канадзе. Чытаючы кнігу даведаемся пра жыцьцё і дзейнасьць беларускай дыяспары ў Канадзе. Філасофскія разважанні аб сутнасьці чалавечага жыцьця, асэнсаваньні значных падзей і момантаў у існаваньні чалавецтва, грамадскасьці і Бацькаўшчыны зацікавяць шырокае кола чытачоў. Кніга карысная тым, хто цікавіцца беларускай гісторыяй, жыцьцём эміграцыі...

Вынікі пошуку 1 - 17 з 17
Пачатак | Папярэдняя | 1 | Наступная | Апошняя

Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце