Добрая навіна для тых, хто ўпадабаў “Дзённікі і запісы” Рыгора Барадуліна, але даўным-даўно “праглынуў” папярэднія выпускі і цяпер сумуе без улюбёнай чытанкі. Добрая навіна для тых, хто ўпадабаў “Дзённікі і запісы” Рыгора Барадуліна, але даўным-даўно “праглынуў” папярэднія выпускі і цяпер сумуе без улюбёнай чытанкі. Дзякуючы нястомнасці ўкладальніцы Наталлі Давыдзенка супольная серыя Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і “Саюза беларускіх пісьменнікаў” пабагацела на яшчэ адну кнігу раней...
Да 70-годдзя газеты “Беларус” у “Бібліятэцы Бацькаўшчыны” выйшла новая кніга. Вядомыя даследчыкі беларускай эміграцыі кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка і кандыдат філалагічных навук, бібліятэказнаўца Лявон Юрэвіч працягваюць аглядаць гэтак званыя lieux de memoire – месцы памяці беларускага жыцця ў замежжы. А пасля дзяліцца знойдзенымі скарбамі з усімі цікаўнымі праз кніжную падсерыю “Спадчына: агледзіны” “Бібліятэкі Бацькаўшчыны”. Назва чарговай падрыхтаванай імі анталогіі “Газеты...
Выданне, якое ўпрыгожыць любы збор і ўзбагаціць кожную беларускую душу, з’явіцца ў крамах да гадавіны смерці Змітра Саўкі – 9 красавіка. Новае выданне ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны” – гэта не проста выкшталцоны летапіс паўстагадовай (на час напісання кнігі) гісторыі “Беларуска-Амерыканскага Задзіночання” – найбуйнейшай і найстарэйшай арганізацыі беларусаў у ЗША, створанай у 1949 годзе. Кніга мае ўсе шанцы зрабіцца сапраўдным хітом яшчэ і дзякуючы асобе летапісца, вядомага беларускага мовазнаўцы Змітра...
2 сакавіка — пяць год, як не стала Рыгора Барадуліна. Напярэдадні ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя пяці кніг «Дзённікаў і запісаў» Рыгора Барадуліна, рупліва падрыхтаваных Наталляй Давыдзенкай і выдадзеных Саюзам беларускіх пісьменнікаў разам са Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына» ў серыі «Людзі Беларусі». 2 сакавіка — пяць год, як не стала Рыгора Барадуліна. Напярэдадні ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя пяці кніг «Дзённікаў і запісаў»...
З нататкаў, якія дзядзька Рыгор рабіў цягам усяго жыцця, у гэты том укладальніца Наталля Давыдзенка адабрала толькі зробленыя ў 1989–1991 гг. Бо падзеі гэтых трох гадоў сталі вызначальнымі і для Беларусі, і моцна паўплывалі на далейшае жыццё самога Рыгора Барадуліна. У супольнай серыі ЗБС “Бацькаўшчына” і “Саюза беларускіх пісьменнікаў” убачыў свет ужо пяты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. З нататкаў, якія дзядзька Рыгор рабіў цягам усяго жыцця, у гэты том...
Пабачыла свет новая, ужо 36-я кніга выдавецкай серыі “Бібліятэка “Бацькаўшчыны”, прысвечаная выбітнаму дзеячу эміграцыі, паэту, празаіку, крытыку, філолагу, кіраўніку беларускай службы радыё ...
ISBN: 978-985-7144-46-4 Кніга “Кантакты: сіла прыцягнення Бацькаўшчыны” — 30-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — прысвечаная 90-годдзю беларускага дзеяча ў ЗША, гісторыка і журналіста Янкі Запрудніка. Выданне заснаванае на архівах юбіляра, што захоўваюцца ў БІНіМе (ЗША) і БДАМЛМ (Беларусь), а таксама зборах газеты “Беларус”. Тут падаецца зрэз, асобныя ўзроўні, на якіх адбываліся кантакты паміж дыяспарай і метраполіяй: ад праваабарончай дзейнасці да пошуку сваякоў, ад афіцыйных лістоў кіраўніцтва...
ISBN: 978-985-7144-02-0 Кніга распавядае пра нацыянальны рух падчас нямецкай акупацыі і спробу стварэння ўраду са згоды немцаў. У кнізе апісваюцца ўмовы запачаткавання БЦР, надаецца ўвага арганізацыйным і побытавым пытанням. Таксама аўтар даследуе перыяд эвакуацыі з Беларусі, аднаўленне працы Рады ў паваеннай Нямеччыне, а затым і ва ўмовах эміграцыі ў іншыя краіны, найперш у ЗША. Публікуюцца асноўныя дакументы, хроніка галоўных падзеяў, біяграфічныя звесткі.
ISBN: 978-985-7119-91-2 Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя кірункі і праблемы працы беларускага...
ISBN: 978-985-7119-79-0 У кнігу “Адвечныя плыні” (27-ю ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) увайшлі творы Пятра Мурзёнка, якія раней друкаваліся ў альманаху “Беларус”, а таксама неапублікаваныя творы і нататкі аўтара пра жыццё ў Канадзе. Гэта кніга — своеасаблівы працяг творчасці аўтара, які пачаўся выхадам кнігі ўспамінаў “Над Дзісенкай ракой” у 2008 годзе. На вялікі жаль, няўмольны лёс перарваў творчыя задумы, якія былі ў запасе ў гэтага цудоўнага чалавека, бацькі, настаўніка, грамадзяніна і пісьменніка...
ISBN: 978-985-7119-59-2 Кніга беларускага архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча "Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія" (25-я ў серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны") адлюстроўвае разнастайнасць даследавання, рэпрэзентацыі і спадчыннасці справы беларускага першадрукара на эміграцыі. Пад адной вокладкай можна знайсці і скарыназнаўчыя тэксты беларусаў часоў міжваеннай Прагі ці паваеннай Нямеччыны, і змястоўнае ліставанне аднаго з найбольш значных зміграцыйных скарыназнаўцаў В. Тумаша, і аўтарскія...
ISBN: 978-985-7119-49-3 Кніга ўяўляе з сябе ўспаміны беларускага эмігранта, што падчас Другой сусветнай вайны страціў бацькоў і ў дванаццацігадовым узросце пакінуў Беларусь. Аўтар распавядае пра беларускае дзяцінства, тулянні па паваеннай Германіі, выезд у ЗША і ўладкаванне ў новай краіне. Успаміны адлюстроўваюць погляд на падзеі беларускай гісторыі і эміграцыі прадстаўніка пакалення Ды-Пі, на станаўленне светапогляду якога значны ўплыў зрабіла жыццё ў лагерах для перамешчаных асобаў.
ISBN: 978-985-7119-10-3 Кніга «Рада БНР (1970–1982): Падзеі і дакументы» (23-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана беларускаму дзяржаўнаму прадстаўніцтву ў выгнанні часоў кіравання Вінцэнта Жук-Грышкевіча (1903–1988). Гэта храналагічны і зместавы працяг папярэдняга выдання «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (Мінск, 2013). У кнізе пададзены пратаколы і дакументы з дзейнасці Рады БНР 1970 — пачатку 1980-х гг., ліставанне найбольш значных дзеячаў, бібліяграфія, хроніка. Гістарычны...
ISBN: 978-985-7089-07-9 Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зроблена спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гісторыі Рады БНР першых паваенных дзесяцігоддзяў...
ISBN: 978-985-7057-28-3. Кніга архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча “Жанры” (21-я ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”) з’яўляецца своеасаблівым працягам яго папярэдніх даследаванняў, прысвечаных эміграцыйнай літаратуры. У новым выданні сабраныя тэксты (як друкаваныя раней у розных перыёдыках, гэтак і неапублікаваныя), якія раскрываюць асаблівасці некаторых літаратурных жанраў. Тут падаюцца травелогі, біяграфіі, пераклады, гумарыстычна-сатырычныя творы, літаратурная крытыка на эміграцыі — тыя групы твораў...
ISBN: 978-985-7007-43-1 Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлкія і разнастайныя лісты беларусаў з розных краінаў, знойдзеныя, апрацаваныя і змешчаныя ў кнізе, дазваляюць прадставіць не толькі адметнасці інтэлектуальнага жыцця беларускай інтэлегенцыі...
ISBN: 978-985-7007-17-2 Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу ў Беларусі ў 1920–1930-х гг. Выданне...
ISBN: 978-985-6887-63-8 Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў. Кніга Наталлі Гардзіенкі – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. Аднак гэтая энцыклапедыя напісана так, што пачытаць яе цікава будзе...
ISBN: 978-985-6887-50-8 У кнізе змешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычную дзейнасць у Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і шляхі адаптацыі на Радзіме.
ISBN: 978-985-6530-58-9 У кнізе распавядаецца пра адну з найбуйнейшых беларускіх арганізацыяў у ЗША – Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі, што дзейнічае ад 1951 г. па сёньня. Аўтар разглядае гісторыю арганізацыі на фоне падзеяў жыцьця беларускай эміграцыі, палітычнага й царкоўнага расколу, а таксама замежнай і ўнутранай палітыкі ЗША.
Сартаваць па рэлевантнасці | Адсартавана па даце