Помнік Тадэвушу Касцюшку ў горадзе Мілуокі (штат Вісконсін) у парку, які носіць яго імя.
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (4 лютага 1746 – 15 кастрычніка 1817) – палітычны і вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794, удзельнік Вайны за незалежнасць ЗША, нацыянальны герой Беларусі, Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі.