Помнік Т.Касцюшку ў Вашынгтоне ў Лафает Парку

Знаходзіцца на Пенсільванія авеню непадалёк ад Белага дома. Помнік работы польскага скульптара Энтані Пап’ела.

Надпіс на помніку гучыць так: “Устаноўлены Польскім нацыянальным згуртаваннем Амерыкі і прадастаўлены ад імя польска-амерыканскіх грамадзян, 11 траўня 1910”.

Тадэвуш Касцюшка прадстаўлены ў форме амерыканскага генерала з планам фартыфікацыйных збудаванняў ва Уэст-Пойнце, які ён трымае ў руцэ. Фігуры з правага боку цокаля помніка сімвалізуюць бітву пад Рацлавіцамі, з левага – бітву пад Саратогай.

Копія гэтага помніка ўсталяваная ў Варшаве на плошчы За Жалезнай Брамай (plac Za Żelazną Bramą) у 2010 годзе.