Устаноўлены ў 1927 г. на 150-ю гадавіну паступлення Касцюшкі на службу ў Кантынентальную армію.
Статуя работы Тэа Руглес Кітсан (1876-1932), адной з найбольш вядомых жанчын-скульптараў у Амерыцы.
Скульптура ўвасабляе беларускага героя Амерыканскай рэвалюцыі, які трымае ў руках мапы будучага Вэстпоінта. Статуя знаходзіцца вельмі блізка да ўваходу ў Паблік Гардэнс з вуліцы Бойлстан. Грошы для скульптуры былі сабраныя палякамі і польскімі амерыканцамі ў Новай Англіі.