Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе ўсіх суродзічаў з Днём Волі

Шаноўныя сябры!

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуе ўсіх суродзічаў з найвялікшым нацыянальным святам – Днём Волі!

Штогод у гэты дзень – 25 сакавіка – беларусы на Радзіме і ва ўсім свеце з гонарам згадваюць, як беларускі народ аднавіў сваю дзяржаўнасць абвясціўшы незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. На падмурку БНР паўстала сучасная Рэспубліка Беларусь. Ідэалы і каштоўнасці заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі за стагоддзе не страцілі актуальнасці і дасёння з’яўляюцца нацыянальным арыенцірам.

Зычым усім годна адзначыць стогадовы юбілей Беларускай Народнай Рэспублікі. Будзьма салідарнымі, моцнымі і разважлівымі! Усе разам з імпэтам працягнем будаваць вольную суверэнную беларускую дзяржаву!

Жыве Беларусь!