Сёння, 19 снежня, у сваёй кватэры ў Пінску быў затрыманы сябра Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, пісьменнік і перакладчык Павел Ляхновіч.
Літаральна ўчора, 18 снежня, ён браў удзел у пасяджэнні Рады “Бацькаўшчыны”, падчас якой, сярод іншага, была прынята “Заява “ЗБС “Бацькаўшчына” ў абарону суверэнітэту Рэспублікі Беларусь”.
Upd.: Паўла Ляхновіча прыкладна а 13-й гадзіне адпусцілі з пракуратуры. Прычынай інцыдэнту сталася інфармацыя пра заўтрашнюю акцыю ў абарону незалежнасці, якую знайшлі ў яго на старонцы Фэйсбука. З ягоных словаў, ён не даў ніякіх каментароў на гэты конт.Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"