Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом

Грамадскае развітанне са знаным гісторыкам, сябрам Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Леанідам Лычом адбудзецца 19 студзеня ў 10.00 у 1-й залі морга 9-й ГКБ (вул. Сямашкі 8/8).


YYD_5319.jpg


Леанід Лыч памёр 17 студзеня ад каранавіруса. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы.

Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны нашай культуры і незалежнасці. Быў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», а таксама нязменным сябрам Вялікай Рады.

Чытаце таксама:  «Я і надалей збіраюся змагацца за беларускую ідэю». Леаніду Лычу — 90.

Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“