"За міфапаэтычную традыцыю" – беларус замежжа заняў другое месца на сёлетнім "Гедройцы"

Галоўны прыз атрымаў Ілля Сін з раманам "Libido", а трэцяе месца заняла Алена Брава за кнігу "Садомская яблыня".

Міхал Андрасюк зазначыў, што нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Польшчы - "адзінай краіне акрамя Беларусі, у якой беларуская літаратура не паўстае адзінкавымі эпізодамі, а мае трывалую традыцыю, пра што сведчаць сотні выдадзеных кніг".

Кніга Міхала Андрасюка "Поўня" акрамя другой прэміі "Гедройца" атрымала добрыя крытычныя водгукі і стала заўважнай падзеяй у беларускім літаратурным жыцці.


gedr.jpg

Алена Макоўская, Міхал Андрасюк, Алег Латышонак, Барыс Пятровіч, Яўген Вапа


03-___nn_bun_20190925-8670-o7j94.jpg

Ілля Сін


02-___nn_bun_20190925-8604-xcff8.jpg

Алена Брава


*
Прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Польскім Інстытутам у Мiнску і ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы. Узнагарода мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі. Папярэднія пераможцы: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, "Завяршыць гештальт" (2016), Зміцер Бартосік, "Быў у пана верабейка гаварушчы" (2017), Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам" (2018).


Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"