
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Cёння налічваецца больш за шэсць тысяч моў, але прыкладна палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Каб перадухіліць гэтую сумную тэндэнцыю ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які і прыпаў на 21 лютага.
У гэты святочны дзень заклікаем усіх нашых чытачоў як мага часцей карыстацца сваёй роднай мовай!