Па ўсім свеце назіраецца сапраўдны стыкерны бум! Дзе іх толькі цяпер не сустрэнеш: на стадыёнах, у трэнажорных залах, у барах, клубах і шмат дзе яшчэ. Натуральна, што “Будзьма!” не засталася ўбаку: пабачыў свет набор з 29 яскравых стыкераў, які будзе цікавы не толькі дзецям, але і дарослым! І гэта толькі пачатак!
У першым выпуску – тэматычныя стыкеры да творчасці нашых класікаў Яна Баршчэўскага, Янкі Маўра, Максіма Гарэцкага і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, а таксама налепкі, прысвечаныя нашаму “Буквару”, які сёлета адзначыў сваё 400-годзе. Кожны ліст са стыкерамі аздоблены кароткім інфарматыўным апісаннем.
Яскравыя і адметныя, гэтыя стыкеры ўпрыгожаць вашыя планшэты, камп’ютары, ноўтбукі ды іншыя прылады. Шукайце нашыя налепкі ў наступных крамах:
-
“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72)
-
“Цэнтральная кнігарня” (пр-т Незалежнасці, 19)
-
“Мой модны кут” (пр-т Незалежнасці, 58 ГЦ “Маскоўска-Венскі” пав. 333)
-
“Светач” (пр-т Пераможцаў, 11)
-
“Веды” (вул. К. Маркса, 36)
-
“Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2)
-
інтэрнэт-крама Knihi.by.
А ў краме symbal.by пры замове можна бясплатна атрымаць 1 набор налепак да 100-годдзя БНР!
Пра новыя пункты продажу ў сталіцы і абласных цэнтрах паведамім дадаткова.
Таксама неўзабаве найлепшыя са стыкераў з’явяцца ў Тэлеграме!