28 чэрвеня 55-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Яўген Вапа (Польшча).
Яўген Вапа – вядомы беларускі дзеяч у Польшчы, адзін з заснавальнікаў Рады Культуры Студэнтаў Нацыянальных Мяншыняў, кіраўнік Беларускага Саюза ў Польшчы, галоўны рэдактар і старшыня Праграмнай рады тыднёвіка „Ніва“, дырэктар „Беларускага Радыё Рацыя“.
Ад усяго сэрца віншуем дарагога юбіляра са святам і зычым яму творчага натхнення і нязгаснай энергіі, моцнага здароўя і добрага настрою, атачэння з верных сяброў і адданых паплечнікаў.
Управа МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“