Вячаславу Бортніку – 45!

22 чэрвеня спаўняецца 45 гадоў сябру Вялікай Рады „Бацькаўшчыны“ Вячаславу Бортніку.

Вячаслаў нарадзіўся ў Гомелі, дзе з 1995 года ўдзельнічаў у беларускім праваабарончым руху і ўзначальваў Беларускі філіял Amnesty International. За праваабарончую дзейнасць пераследваўся беларускімі ўладамі.

Пасля эміграцыі ў ЗША стаў актыўным удзельнікам працы беларускай дыяспары – далучыўся да Беларуска-амэрыканскага Задзіночаньня і цяпер узначальвае Вашынгтонскі аддзел БАЗА.

Абраны сакратаром і сябрам Прэзыдыуму Рады БНР. Таксама з’яўляецца старшынём Каардынацыйнай групы па Еўразіі ў Amnesty International USA. Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР.

Разам з сябрами і паплечнікамі Вячаслава мы шчыра віншуем яго з юбілеем, жадаем далейшай плённай працы на карысць Бацькаўшчыны і Беларушчыны! Жыве Беларусь!