Вітаўту Кіпелю – 92 гады!

30 траўня дзень народзінаў святкуе навуковец, даследчык і дзеяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне, Бельгіі і ЗША, дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель!

Ад імя Управы ЗБС “Бацькаўшчына” шчыра віншуем імянінніка і зычым яму навуковага і творчага плёну, нязгаснага энтузіязму, заўсёды заставацца натхнёным і надалей радаваць нас новымі адкрыццямі!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”