Віншуем з Калядамі і Новым годам!

Дарагія сябры!

Сардэчна віншуем вас з Калядамі і Новым годам!

Няхай надыходзячы год стане годам вашых асабістых дасягненняў, годам здзяйснення ўсіх задуманых добрых спраў, годам радасці для вас і вашых блізкіх! Няхай вас заўжды саграюць цяплом родныя і сябры, а ў вашай хаце заўжды будзе ўтульна.

Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, нязгаснага імпэту, мужнасці, моцы і натхнення для новых поспехаў у нашай агульнай працы на карысць роднай Беларусі!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”