27 лістапада мы з гонарам згадваем подзвіг дзесяці тысяч ваяроў, якія дзевяноста дзевяць гадоў таму ў складзе Слуцкай брыгады Беларускай Народнай Рэспублікі аказалі арганізаваны ўзброены супраціў бальшавіцкаму войску. Легендарны подзвіг случчакоў цягам усіх прамінулых гадоў служыў крыніцай натхнення і веры ў перамогу для кожнага новага пакалення беларусаў. Прыклад ахвярнасці герояў мацуе волю кожнага свядомага беларуса і сёння.
Ад усяго сэрца віншуем усіх з Днём герояў! Жыве Беларусь!
Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"