Віншуем з Днём Герояў!

Роўна сто гадоў таму, 27 лістапада 1920 года, дзесяць тысяч адважных сыноў Беларусі ў складзе Слуцкай брыгады БНР аказалі арганізаваны ўзброены супраціў бальшавізму. Разгром случчакоў не стаўся іхнай паразай, бо гэты ахвярны подзвіг – Слуцкі збройны чын – на ўсе часы зрабіўся для беларусаў крыніцай натхнення і доказам таго, што высокія ідэалы, веру і надзею ў новую Беларусь, немагчыма знішчыць.

Нязломнасць Герояў Слуцкага паўстання мае свой працяг у нязломнасці Герояў Беларусі сённяшняй.

Хай воля вечна будзе з намі! Жыве Беларусь!

Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына