Дарагія Беларусы!
27 лістапада – асаблівы дзень, калі мы ўзгадваем подзвіг Першага Слуцкага палка стральцоў. Дзевяноста восем гадоў таму дзесяць тысяч адважных ваяроў аказалі арганізаваны супраціў бальшавіцкаму войску, баронячы незалежнасць першай беларускай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі. Вера случчакоў у будучыню Беларусі і іх самаахвярнасць зрабіліся крыніцай натхнення для наступных пакаленняў беларусаў, сталі навукай пра тое, што высокія ідэалы не гінуць праз вайсковыя паразы і заўжды перамагаюць. Гэты дзень мы адзначаем як Дзень Герояў.
Хай светлыя надзеі, выказаныя амаль сто гадоў таму, і магутная воля герояў будуць нам прыкладам сёння.
Слава Героям! Жыве Беларусь!
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”