Віншуем з Днём герояў!

27 лістапада – Дзень герояў, бо ў гэты дзень мы з гонарам згадваем подзвіг дзесяці тысяч слаўных сыноў нашай краіны, якія аказалі арганізаваны ўзброены супраціў бальшавіцкаму войску. Самаадданасць і адвага, з якой случчакі баранілі незалежнасць першай беларускай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі – заўжды будзе прыкладам і натхненнем для нашчадкаў, крыніцай волі, адвагі і веры.

Жыве Беларусь!

Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”