Віншуем Яраслава Іванюка!

6 жніўня 50-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Яраслаў Іванюк (Польшча)!

Яраслаў Іванюк – вядомы беларускі журналіст і грамадскі дзеяч у Польшчы. Стваральнік і адміністратар незаменнай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org.

Сардэчна віншуем дарагога юбіляра са святам і зычым яму заўсёды светлага настрою, моцнага здароўя, новых поспехаў і дасягненняў, а таксама, вядома, багатага папаўнення ў бібліятэку. 

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"