Віншуем Станіслава Шушкевіча!

15 снежня 85-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Станіслаў Шушкевіч.

Станіслаў Шушкевіч – вядомы беларускі навуковец і палітык, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Ад усёй душы віншуем дарагога юбіляра са святам і зычым яму моцнага здароўя, заўсёднага аптымізму і натхнення, сяброўскай цеплыні і верных паплечнікаў.

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"