Віншуем Пятра Мурзёнка!

8 траўня 70-гадовы юбілей адзначае сябра Вялікай Рады МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“, старшыня Атаўскага аддзелу Згуртавання беларусаў Канады, старшыня Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Канадзе, заснавальнік і рэдактар інтэрнэт-часопіса „Культура.Нацыя“, паэт і публіцыст, доктар медыцынскіх навук Пётр Мурзёнак.

Ад усёй душы віншуем шаноўнага юбіляра са святам! Зычым яму моцнага здароўя, натхнення, новых адкрыццяў у навуцы і творчых знаходак у літаратурнай творчасці!

Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“