Віншуем Ніну Шыдлоўскую!

1 студзеня Дзень народзінаў святкуе Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Ніна Шыдлоўская!

Управа, супрацоўнікі Згуртавання і калектыў кампаніі „Будзьма беларусамі!“ віншуюць дарагую імянінніцу са святам!

Ад усёй душы абдымаем яе, зычым моцнага здароўя і шчасця, цёплай сяброўскай падтрымкі і заўсёднага добрага настрою! Хай кожная хвіліна жыцця будзе прасякнута імпэтам і натхненнем, хай кожная задума прыносіць плён!

Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“