
1 студзеня Дзень народзінаў святкуе Старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Ніна Шыдлоўская!
Управа, супрацоўнікі Згуртавання і калектыў кампаніі „Будзьма беларусамі!“ віншуюць дарагую імянінніцу са святам!
Ад усёй душы абдымаем яе і жадаем моцнага здароўя, сяброўскай падтрымкі, дабрабыту і заўсёднага светлага, добрага настрою. Хай кожная хвіліна натхнення ўвасабляецца ў справу, і кожная справа вядзе да поспеху!
Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“