6 ліпеня дзень народзінаў святкуе сябра Управы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, выбітны гісторык, нястомная даследчыца беларускай эміграцыі, аўтарка шматлікіх кніг і артыкулаў, намесніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Наталля Гардзіенка!
Цёпла абдымаем дарагую імянінніцу і зычым ёй здароўя, творчага нязгаснага натхнення, паболей навуковых ідэй і энергіі, заўсёды заставацца жыццярадаснай і ў светлым настроі.
Управа МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“