
9 траўня юбілей адзначае сябра Вялікай Рады МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“, доктар філалагічных навук, старшыня Літоўскай асацыяцыі беларусістаў Лілія Плыгаўка.
Спадарыня Лілія больш за 25 гадоў працавала загадчыкам Цэнтру беларускай мовы, літаратуры і этнакультуры ў Літве (раней – кафедры беларусазнаўства факультэту славістыкі) Літоўскага ўніверсітэту адукацыйных наук.
Абдымаем і шчыра віншуем шаноўную юбілярку са святам! Зычым ёй моцнага здароўя, навуковых прарываў і плёну ў працы!
Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“