6 красавіка 90-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Хведар Нюнька (Літва).
Хведар Нюнька – адзін з заснавальнікаў ЗБС “Бацькаўшчына”. Ён стаяў ля вытокаў Таварыства беларускай культуры ў Літве і ад самага стварэння на працягу чвэрці стагодзя яго ўзначальваў.
Дзякуючы дзейнасці ТБК і асабістым намаганням спадара Хведара Нюнькі ў Вільні працуе беларуская гімназія, імёнамі знакавых для Беларусі асобаў названыя некалькі вуліц, усталяваныя помнікі на магілах беларускіх дзеячаў і дзясяткі мемарыяльных дошак, а таксама захаванае месца забойства Кастуся Каліноўскага на Лукішскім пляцы.
ТБК за часамі старшыньства спадара Хведара правяло пяць канферэнцый беларусаў Балтыі.
Сардэчна віншуем шаноўнага юбіляра і зычым яму моцнага здароўя, добрага настрою, бадзёрасці і натхнення!
Управа МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”