17 ліпеня 60-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Барыс Пятровіч Сачанка!
Барыс Пятровіч – вядомы беларускі пісьменнік і журналіст, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар больш як дзесяці кніг у розных жанрах, творы з якіх перакладаліся на замежныя мовы, заснавальнік і галоўны рэдактар папулярнага і аўтарытэтнага "тоўстага" літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў", вакол якога аб'ядналіся самыя знакамітыя і перспектыўныя пісьменнікі краіны.
Шчыры Вам дзякуй, спадар Барыс, за шматгадовую супрацу! Ад усяго сэрца зычым Вам нязгаснага натхнення, заўсёднай бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою, сяброўскай цеплыні і дабрабыту!
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"