Віншуем Алесю Кіпель з юбілеем!

4 студзеня юбілей святкуе сябра Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», адвакатка, супрацоўніца Міністэрства ўнутраных спраў ЗША і актыўная дзяячка Вашынгтонскага аддзелу Беларуска-Амерыканскага Задзіночання Алеся Кіпель.

Сардэчна віншуем шаноўную спадарыню Алесю з юбілеем і зычым ёй моцнага здароўя, натхнення, імпэту, плёну ў кожнай справе і добрага настрою!

Інфармацыйны цэнтр ЗБС «Бацькаўшчына»