Віншуем Алену Макоўскую!

1 ліпеня Дзень народзінаў святкуе кіраўніца Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Алена Макоўская!

Ад імя Управы, супрацоўнікаў Згуртавання і калектыву кампаніі „Будзьма беларусамі!“ віншуем дарагую імянінніцу са святам!

Абдымаем дарагую імянінніцу і зычым ёй моцнага здароўя, сонечнага настрою, здзяйснення ўсіх мараў, плёну ў кожнай задуме, надзейнай сяброўскай падтрымкі і верных паплечнікаў!

Управа МГА „ЗБС „Бацькаўшчына