7 жніўня 65-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына" Алег Трусаў.
Алег Трусаў – вядомы беларускі гісторык, археолаг і грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Беларускага Народнага Фронту, Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады і Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання.
Ад усёй душы віншуем дарагога юбіляра са святам і зычым яму моцнага здароўя, заўсёднага аптымізму і натхнення, плёну ў справах на карысць Беларусі і верных паплечнікаў.
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"