Віншуем Алега Рудакова!

29 красавіка 50-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Алег Рудакоў (Расія).

Алег Рудакоў – заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, актывіст Іркуцкага моладзевага клубу „Крывічы“. Дзякуючы ягонай больш як дваццацігадовай працы ў справе адраджэння і захавання беларускай культуры Прыбайкалле сёння трывала атаясамліваецца з Беларуссю, а іркуцкія суполкі заслужана лічацца аднымі з самых актыўных арганізацый беларусаў у Расіі.

Сардэчна віншуем шаноўнага юбіляра і зычым добрага здароўя, сяброўскага цяпла, штодзённай радасці і яшчэ большай энергіі на добрыя справы!

Управа МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“