Валянціну Голубеву – 65!

21 чэрвеня 65-гадовы юбілей святкуе сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету „Бацькаўшчына“ Валянцін Голубеў (Беларусь).


Holubieu.jpg


Валянцін Голубеў – доктар гістарычных навук, прафесар, вядомы беларускі палітык, аўтар Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі XII склікання.

Ад усёй душы віншуем дарагога юбіляра са святам і зычым яму творчага натхнення і новых навуковых адкрыццяў, моцнага здароўя і заўсёды добрага настрою.

Управа МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“