У Менску ўшанавалі памяць Васіля Быкава

На Усходніх могілках літаратары, грамадскія дзеячы, палітыкі, журналісты, аддалі даніну павагі Васілю Уладзіміравічу Быкаву, якому сёння магло б споўніцца 95 год.

Ушанаваць памяць выдатнага беларускага празаіка, мысляра, народнага пісьменніка Беларусі прыйшлі некалькі дзясяткаў творцаў, сяброў і проста неабыякавых грамадзянаў. 


01-f9019ad19fca66267c525a463aadbca7.jpg

Кветкі да магілы Васіля Быкава ўскладаюць кіраўнік і старшыня Рады ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская і старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч


Пасля традыцыйнага ўскладання кветак, якое ладзіцца Саюзам беларускіх пісьменнікаў штогод, каля магілы пісьменніка адбыўся кароткі мітынг. Слова сказалі старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч, журналіст, дэпутат Вярхоўнага Савета, пісьменнік Сяргей Навумчык, былы рэдактар часопіса "Полымя", паэт Сяргей Законнікаў, загадчык аддзела Музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева, літаратуразнаўца прафесар БДУ Вячаслаў Рагойша, паэт Васіль Жуковіч, паэт Георгій Ліхтаровіч, прыхільнікі творчасці Быкава.

lit-bel.org