У інтэрнэт-краме kniganosha.by з’явіўся раздзел "Бібліятэкі Бацькаўшчыны"

У інтэрнэт-краме kniganosha.by з’явіўся раздзел "Бібліятэка Бацькаўшчыны. Суайчыннікі за мяжой". У ім можна набыць як кнігі, выдадзеныя ЗБС "Бацькаўшчына", гэтак і асобныя творы выданні беларусаў замежжа.

Інтэрнэт-кнігарня kniganosha.by прапануе шырокі выбар кніг па беларускай гісторыі і культуры, сучасную і класічную беларускую мастацкую літаратуру, а таксама перакладныя беларускамоўныя выданні. Таксама кнігарня мае шырокі выбар дзіцячай і букіністычнай літаратуры.

Супрацоўнікі кнігарні маюць досвед працы на беларускім кніжным рынку ад 1997 г. Патрэбныя кнігі, якіх няма на сайце, можна замовіць.

kniganosha.by