Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры атрымала згоду ад Міістэрства культуры Рэспублікі Беларусь на працу па стварэнню мемарыяльнага знака праведнікам свету, что сталася нагодай для чацыёртай сустрэчы аргкамітэта па стварэнню знака ў Гістарычнай майстэрні Леаніда Левіна на вуліцы Сухой.
Дадзены знак павінен ушанаваць памяць тых асобаў неяўрэйскага паходжання, жыхароў Беларусі, якія ў час Другой сусветнай вайны ратавалі яўрэяў ад Халакосту. Па дадзеных ізраільскага інстытута “Яд ва-Шэм” па стане на 1 студзеня 2013 года на Беларусі налічваецца 650 асобаў, якія маюць адпаведнае званне (па іншых звестках 711, але на афіцыйным узроўні памяць пра гэтых асобаў ушанаваная толькі ў выглядзе закладзенай алеі каля мемарыяла “Яма”.
Па аўтарскай задуме Леаніда Мендалевіча Левіна, архітэктурны праект мемарыяла “Яма” ўтрымлівае ў сабе таксама і асобную частку на якой павінны быць адзначаныя прозвішчы Праведнікаў света з Беларусі. Але па розных прычынах дадзеная задума не была выкананая і ўвасабленне сённяшняга мемарыяла няпоўнае.
На дадзенай сустрэчы прысутнічала сем сяброў розных ініцыятыў і арганізацый, у тым ліку Галіна Левіна (Архітэктурная майстэрня Леаніда Левіна), каардынатар праекта “Прыпынак Адамовіча” Андрусь Архіпенка, намеснік старшыні Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Валер Герасімаў, а таксама прадстаўнікі яўрэйскіх грамадскіх арганізацый.
Па выніках сустрэчы былі вырашаны пытанні па размеркаванню накірункаў дзейнасці і адказнасці паміж сябрамі аргкамітэту. Дзейнасць удзельнікаў аркамітэта будзе накіраваная ў большасці на практычны аспект пытання ўсталявання помніка: удакладненне беларускай часткі спіса праведнікаў свету, камунікацыя наконт спрыяня дзяржавы праз Фонд Культуры, пераклад імёнаў на беларускую мову, збор сродкаў і г.д.
На дадзеным этапе вырашаецца, якая з грамадскіх арганізацый выступіць у ролі заказчыка знака. У хуткім часе на разгляд у Манументальны савет пры Мінгарвыканкаме будзе пададзены неабодны пакунак дакумантаў, і як толькі праект знака будзе ўсхвалены, аргкамітэт распачне кампанію па збору сродкаў.
Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры