SYMPA просіць праявіць салідарнасць і падтрымаць арыштаваную даследчыцу Таццяну Кузіну

02-IMG-4307-crop.jpg

28 чэрвеня 2021 года каля 22:00 у Нацыянальным аэрапорце Мінск падчас праходжання пашпартнага кантролю на рэйс у Тбілісі была затрыманая беларуская экспертка і даследчыца Таццяна Кузіна. На працягу некалькіх гадзін месцазнаходжанне Таццяны было невядомае. Наступнай раніцай следчы праінфармаваў родных Таццяны, што яна ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна як падазраваная па крымінальнай справе. Адвакат Таццяны змог сустрэцца з ёй у той самы дзень, 29 чэрвеня.

1 ліпеня папярэдняе ўтрыманне Таццяны было падоўжанае да 10 дзён, яна была пераведзена ў следчы ізалятар №1 на вул. Валадарскага ў Мінску. На момант напісання гэтага тэксту прычына затрымання і артыкулы крымінальнага кодэксу, якія інкрымінуюцца Таццяне, невядомыя. Адвакат падтрымлівае сувязь з сям'ёй Таццяны, аднак ён быў вымушаны даць падпіску аб неразгалошванні і не можа паведаміць нават пра змест абвінавачванняў, якія прад'яўляюцца да Таццяны.

Таццяна - вядомая беларуская экспертка у сферы грамадзянскай супольнасці, грамадзянскага ўдзелу і публічнага адміністравання, атрымала ступень магістра паліталогіі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ).

Таццяна стаяла ля вытокаў стварэння Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністравання (SYMPA) і Беларускага інстытута рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART), у межах якіх сёння выкладае і займаецца даследчай дзейнасцю. Больш за 11 гадоў SYMPA паспяхова дае маладым беларусам нефармальную адукацыю ў сферы публічнага адміністравання. Праект налічвае больш за 250 удзельнікаў і выпускнікоў, сярод якіх беларускія дзяржслужачыя, грамадскія актывісты, бізнесмены, журналісты, а таксама прадстаўнікі іншых прафесій і сфер дзейнасці.

Разам са сваімі калегамі з SYMPA Таццяна займаецца даследаваннямі ў сваёй экспертнай сферы. Яна зрабіла ўнёсак у шматлікія праграмныя, стратэгічныя і даследчыя дакументы, у тым ліку ў рамках удзелу SYMPA ў EU-STRAT - міжнародным даследчым праекце, які ажыццяўляўся кансорцыумам вядучых еўрапейскіх універсітэтаў (улучна з Свабодным універсітэтам Берліна і Лейдэнскім універсітэтам ў Нідэрландах) і навукова-даследчых цэнтраў (think tanks) у 2016-2019 гадах.

Будучы даўняй прызнанай удзельніцай беларускай даследчай супольнасці Таццяна зрабіла велізарны ўнёсак у яе развіццё і ўстойлівасць. У 2010-2015 гадах яна была выканаўчым дырэктарам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS), а таксама супрацоўнічала з Беларускай даследчай радай (BRC) ды іншымі навукова-даследчымі цэнтрамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці на працягу ўсёй сваёй кар'еры.

Таццяна таксама з'яўляецца прадстаўніцай беларускай акадэмічнай супольнасці. У 1996-2009 гадах яна працавала ў ЕГУ, спачатку ў Мінску, а пасля вымушанага закрыцця ЕГУ ў 2004 годзе і рэлакацыі ўніверсітэта ў Літву – ў Вільні. У розныя гады Таццяна ў ЕГУ была намесніцай дэкана франка-беларускага факультэта палітычных і адміністрацыйных навук, кіраўніцай Офіса публічных і міжнародных сувязяў, выкладчыцай бакалаўрскай праграмы "Палітычныя і еўрапейскія даследаванні".

Арышт Таццяны стаўся нечаканым і шакавальным развіццём рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў, якія распачалі грубы напад на прадстаўнікоў беларускай даследчай і экспертнай супольнасці. Усяго за некалькі дзён да затрымання Таццяны вядомы беларускі палітычны аналітык Арцём Шрайбман быў вымушаны пакінуць краіну праз пагрозу арышту. Такая самая сітуацыя і ў эканаміста Сяргея Чалага, які цяпер знаходзіцца ва Украіне. 30 чэрвеня без усялякіх на тое падставаў была затрыманая іншая вядомая беларуская экспертка ў сферы ўнутранай і знешняй палітыкі Беларусі – Валерыя Касцюгова, якая ўзначальвае праект "Наша думка".

Каманда SYMPA лічыць, што арышт Таццяны Кузінай з'яўляецца яшчэ адной праявай пераследу і ўціску свабоды думкі і свабоды слова ў Беларусі, які ўвесь час узмацняецца.

Мы просім вас выказаць салідарнасць з Таццянай Кузінай і беларускай экспертнай супольнасцю любым даступным для вам спосабам, напрыклад:

1. Як мага шырэй распаўсюдзіць інфармацыю пра справу Таццяны;

2. Накіраваць да беларускіх уладаў ліст пратэсту супраць затрымання Таццяны Кузінай і бесперапынных рэпрэсіяў у дачыненні да беларускай грамадзянскай супольнасці;

3. Накіраваць адкрыты ліст падтрымкі Таццяне і іншым даследчыкам,. якія церпяць пераслед у Беларусі;

4. Падзяліцца відэапаведамленнямі, адрасаванымі Таццяне і яе сям'і;

5. Прыняць удзел у любой іншай акцыі салідарнасці з Таццянай Кузінай і беларускай экспертнай супольнасцю.

Загадзя ўдзячныя за вашу салідарнасць і падтрымку!




28 июня 2021 года около 22:00 при прохождении паспортного контроля на рейс в Тбилиси в Национальном аэропорту Минск была задержана беларусская экспертка и исследовательница Татьяна Кузина. В течение нескольких часов местонахождение Татьяны было неизвестно. На следующее утро следователь проинформировал родных Татьяны о том, что она содержится в изоляторе временного содержания на ул. Окрестина в качестве подозреваемой по уголовному делу. Адвокат Татьяны смог встретиться с ней в тот же день, 29 июня.

1 июля предварительное содержание Татьяны было продлено до 10 дней, и она была переведена в следственный изолятор № 1 на ул. Володарского в Минске. На момент написания этого текста ни причина задержания, ни инкриминируемые Татьяне статьи уголовного кодекса неизвестны. Адвокат на связи с семьей Татьяны, однако он был вынужден дать подписку о неразглашении и не может проинформировать даже их о сути предъявляемых Татьяне обвинений.

Татьяна — известная беларусская экспертка в сфере гражданского общества, гражданского участия и публичного администрирования, получившая степень магистра политологии в Европейском гуманитарном университете (ЕГУ).

Татьяна стояла у истоков создания Школы молодых менеджеров публичного администрирования (SYMPA) и Беларусского института реформы и трансформации публичного администрирования (BIPART), в рамках которых сегодня преподает и занимается исследовательской деятельностью. Более 11 лет SYMPA успешно дает неформальное образование молодым беларусам в сфере публичного администрирования. Проект насчитывает более 250 участников и выпускников, среди которых беларусские госслужащие, гражданские активисты, бизнесмены, журналисты и представители других профессий и сфер деятельности.

Вместе со своими коллегами из SYMPA Татьяна занимается исследованиями в своей экспертной сфере. Она внесла вклад в многочисленные программные, стратегические и исследовательские документы, в том числе в рамках участия SYMPA в EU-STRAT — международном исследовательском проекте, который осуществлялся консорциумом ведущих европейских университетов (включая Свободный университет Берлина и Лейденский университет в Нидерландах) и научно-исследовательских центров (think tanks) в 2016-2019 годах.

Как давняя признанная участница беларусского исследовательского сообщества Татьяна внесла огромный вклад в его развитие и устойчивость. В 2010-2015 годах она была исполнительным директором Беларусского института стратегических исследований (BISS), а также сотрудничала с Беларусским исследовательским советом (BRC), другими научно-исследовательскими центрами и организациями гражданского общества на протяжении всей своей карьеры.

Татьяна также является представительницей беларусского академического сообщества. В 1996-2009 годах она работала в ЕГУ, сначала в Минске, а после вынужденного закрытия ЕГУ в 2004 году и релокации университета в Литву в Вильнюсе. В разные годы Татьяна занимала в ЕГУ различные должности, была заместительницей декана франко-беларусского факультета политических и административных наук, руководительницей Офиса публичных и международных связей, преподавательницей бакалаврской программы "Политические и европейские исследования".

Арест Татьяны стал неожиданным и шокирующим развитием репрессивной политики беларусских властей, начавших грубое нападение на представителей беларусского исследовательского и экспертного сообщества. Всего за несколько дней до задержания Татьяны известный беларусский политический аналитик Артем Шрайбман был вынужден покинуть страну из-за угрозы ареста. Такая же ситуация у экономиста Сергея Чалого, который сейчас находится в Украине. 30 июня без всяких на то оснований была задержана другая известная беларусская экспертка в сфере внутренней и внешней политики Беларуси Валерия Костюгова, которая возглавляет проект "Наше мнение".

Команда SYMPA считает, что арест Татьяны Кузиной является еще одним проявлением постоянно усиливающегося преследования и подавления свободы мысли и свободы слова в Беларуси.

Мы просим вас выразить солидарность с Татьяной Кузиной и беларусским экспертным сообществом любым доступным вам способом, например:

1. Как можно шире распространить информацию о деле Татьяны;

2. Направить беларусским властям письмо протеста против задержания Татьяны Кузиной и непрекращающихся репрессий в отношении беларусского гражданского общества;

3. Направить открытое письмо поддержки Татьяне и другим преследуемым в Беларуси исследователям;

4. Поделиться видеосообщением, адресованным Татьяне и ее семье;

5. Принять участие в любой другой акции солидарности с Татьяной Кузиной и беларусским экспертным сообществом.

Заранее благодарны за вашу солидарность и поддержку!




On 28 June 2021, at approximately 10 pm, Belarusian expert and researcher Tatiana Kouzina was detained at passport control of the Minsk National Airport while departing for a short trip to Tbilisi, Georgia. Her whereabouts were unknown for several hours. Next morning, an investigative officer informed Tatiana Kouzina's family that she was held at the Okrestina temporary detention facility in Minsk as a suspect in a criminal investigation. Ms Kouzina's lawyer was able to meet her on 29 June 2021.

On 1 July 2021, the preliminary detention of Tatiana Kouzina was extended to 10 days and she was transferred to the pre-trial detention centre on Volodarskogo street in Minsk. As of this writing, the reason for her detention and charges against her remain unknown. The lawyer is in contact with Ms Kouzina's family; however, he was forced to sign a non-disclosure agreement and cannot share the essence of the charges against Ms Kouzina even with her family.

Ms Kouzina has an MA degree in Political Science from the European Humanities University and is a well-known Belarusian expert in the field of civil society, civic participation and public administration.

She is a co-founder, teacher and researcher at the School of Young Managers in Public Administration (SYMPA) and the Belarusian Institute for Public Administration Reform and Transformation (BIPART). SYMPA has been successfully running for over 11 years, providing non-formal education in public administration to Belarusian youth. Among over 250 participants and alumni of the project are Belarusian civil servants, civic activists, businesspersons, journalists and others. Ms Kouzina is also involved in SYMPA’s other educational activities.

Together with her SYMPA colleagues, Ms Kouzina has conducted substantial research in the field of her expertise and contributed to numerous policy and research documents, including as part of SYMPA's participation in EU-STRAT, an international research project implemented by a consortium of the leading European universities (including Free University of Berlin and Leiden University, Netherlands) and think tanks in 2016-2019.

As a long-time recognized member of the Belarusian research community, Ms Kouzina has contributed immensely to its development and sustainability. In 2010-2015, she was the Executive Director of the Belarusian Institute for Strategic Studies (BISS) and has cooperated with the Belarus Research Council (BRC), other Belarusian think tanks and civil society organizations throughout her career.

Ms Kouzina is also a member of the Belarusian academic community. In 1996-2009, she worked at the European Humanities University (EHU) in Minsk and in Vilnius, after the EHU forced closure in 2004 and its relocation to Lithuania. Ms Kouzina worked at EHU in various capacities, including (in different years) Assistant Dean at the French-Belarusian Department of Political and Administrative Sciences, Head of the Public and International Relations Office and teacher of the Political Science and European Studies BA program.

Ms Kouzina’s arrest was an unexpected and shocking development in the context of the repressive policy of the Belarusian authorities who launched a brutal attack against the representatives of the Belarusian research and expert community. Just days before Ms Kouzina’s arrest, a well-known Belarusian political analyst, Artiom Shraibman, was forced to leave the country under the threat of arrest. The same is true for the economist Sergei Chaly who is in Ukraine now. On June 30, another famous Belarusian political expert, Valeria Kostyugova, the head of ‘Our Opinion’ (“Наше мнение”) project was arrested without any reasons.

The SYMPA team believes that Ms Kouzina’s detention highlights the ever growing crackdown on the freedom of thought and freedom of speech in Belarus.

We kindly ask you to express solidarity with Ms Kouzina and the Belarusian expert community in any way available to you, such as by:

1. Publicising widely information about Ms Kouzina's case;

2. Sending a letter protesting the unlawful detention of Ms Kouzina and the ongoing repression of the Belarusian civil society to the Belarusian authorities;

3. Sending an open letter of support to Ms Kouzina and other repressed researchers in Belarus;

4. Sharing a video message addressed to Ms Kouzina and her family;

5. Engaging in any other action of solidarity with Ms Kouzina and the Belarusian expert community.

Thank you very much in advance for your solidarity and support.

School of young managers in Public administration (SYMPA)