Сёння, 23 верасня, будуць судзіць «Бацькаўшчыну»

Сёння, 23 верасня, ў 10:30 у Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь адбудзецца судовае пасяджэнне па грамадзянскай справе на позву Мінюста супраць Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Пасля абеду, у 15:00 тамсама на адкрытым судовым пасяджэнні "Саюз беларускіх пісьменнікаў" абскардзіць папярэджанне, вынесенае Міністэрствам юстыцыі.

Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына"