
Дарагія суайчыннікі! Расіяне! Беларусы!
Сёння я звяртаюся да Вас не толькі як старшыня Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі, але як грамадзянін і патрыёт сваёй Айчыны, як прадстаўнік прафесійнай супольнасці псіхолагаў Расійскай Федэрацыі – Расійскага псіхалагічнага таварыства.
Мы з вамі апынуліся ў складанай сітуацыі, якая вымагае ад нас, як ужо здаралася раней у нашай гісторыі, згуртавацца, аб’яднаць намаганні ў барацьбе з агульнай бядой - новай каранавіруснай інфекцыі (COVID-19), якая зараз забівае людзей па ўсім свеце.
Пандэмія каранавірусу і звязаная з ёй сітуацыя вымушанай самаізаляцыі кардынальна змяняюць наш лад жыцця, падмуркі сацыяльнага ўзаемадзеяння, што можа негатыўна ўплываць на наш эмацыйны стан. У гэтых умовах у людзей можа паўстаць патрэба ў атрыманні псіхалагічнай дапамогі.
Сёння псіхолагі Расіі, як і іншыя спецыялісты, чыё прызначэнне - служыць людзям, застаюцца на сваім баявым пасту. Ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны створаны цэнтры інфармавання і псіхалагічнай падтрымкі насельніцтва ў перыяд самаізаляцыі, куды можа звярнуцца кожны грамадзянін нашай і любой іншай краіны, каб атрымаць кваліфікаваную псіхалагічную дапамогу і падтрымку.
У гэты няпросты час давайце памятаць, што, нягледзячы ні на што, мы разам! І, як заўсёды, агульнымі намаганнямі мы справімся з любой бядой і абавязкова пераможам!
Сяргей Львовіч Кандыбовіч
акадэмік Расійскай акадэміі адукацыі,
доктар псіхалагічных навук, прафесар,
віцэ-прэзідэнт Расійскага псіхалагічнага таварыства
Тэлефоны гарачых ліній па распаўсюдзе каранавіруснай інфекцыі ў Расіі
Адзіная гарачая лінія па пытаннях каранавіруса
На гарачай лініі па пытаннях каранавіруса 8-800-2000-112 працуюць прадстаўнікі Расійскага псіхалагічнага таварыства. Афіцыйную інфармацыю можна атрымаць на інтэрнэт-рэсурсе па пытаннях каранавіруса (COVID-19) стопкороновирус.рф.
Гарачая лінія дэпартамента аховы здароўя горада Масквы па пытаннях распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі
Тэлефон гарачай лініі + 7 (495) 870-45-09 (штодня, з 08:00 да 21:00). На гарачую лінію можна і трэба звяртацца калі:
- Вы вярнуліся з краіны, дзе каранавірус мае шырокае распаўсюджванне
- Аформіць бальнічны ліст дыстанцыйна
- Задаць любыя пытанні па распаўсюджванню каранавіруса ў РФ
Гарачая лінія Расспажыўнагляду па пытаннях каранавіруснай інфекцыі
Тэлефон гарачай лініі 8-800-555-49-43 (кругласутачна)
Гарачая лінія судова-экспертнай палаты РФ
Судова-экспертная палата РФ запусціла «гарачую лінію» па аказанні бясплатнай псіхалагічнай дапамогі хворым на каранавірус на час каранціну па COVID-19.
Спецыялісты «гарачай лініі» аказваюць кансультацыі людзям з пацверджаным дыягназам COVID-19, сваякам тых, хто захварэў, тым, хто страціў працу ці бізнэс з-за пандэміі каранавіруса.
Тэлефон гарачай лініі 8-800-201-27-45, Skype: f.aquamodule
Служба псіхалагічнай дапамогі ПКБ №4 ім. Ганушкіна Дэпартамента аховы здароўя г. Масквы
Нумар службы падтрымкі: +7 (495) 150-54-45. Псіхолагі і псіхатэрапеўты ПКБ №4 ім. Ганушкіна Дэпартамента аховы здароўя Масквы гатовыя аказаць псіхалагічную дапамогу штодня з 9:00 да 20:00.
Маскоўская служба псіхалагічнай дапамогі насельніцтву
Каб атрымаць бясплатную псіхалагічную дапамогу таксама можна ў любы час сутак звярнуцца на тэлефон Маскоўскай службы псіхалагічнай дапамогі насельніцтву па нумары 051 (з гарадскога) або +7 (495) 051 (з мабільнага)
Гарачая лінія Агульнарасійскага народнага фронта
Спецыялісты Цэнтра экстранай псіхалагічнай дапамогі далучыліся да працы кругласутачнай лініі АНФ па аказанні дапамогі насельніцтву. З 2 красавіка псіхалагічная дапамога па тэлефоне гарачай лініі: 8 (800) -200-34-11 аказваецца жыхарам Масквы.
«Дапамагаем быць дома»
Сотавы аператар МТС сумесна з псіхолагамі МДУ імя Ламаносава і школы РАНГіДС запусцілі гарачую лінію псіхалагічнай дапамогі для масквічоў на самаізаляцыі з-за каранавіруса.
Праца лініі псіхалагічнай дапамогі «Дапамагаем быць дома» заснавана на ананімнасці і прыватнасці. Грамадзяне могуць звязацца са спецыялістамі па нумары +7 (495) 609-87-02 з 09:00 да 18:00, званок бясплатны.