Сардэчна віншуем Вас з Калядамі і Новым годам!

Сардэчна віншуем Вас з Калядамі і Новым годам!

Беларусь зараз праходзіць праз складаны, лёсавызначальны перыяд, ад вынікаў якога залежыць наша з Вамі будучыня. Сёння цяжка сказаць, якім будзе 2021 год для кожнага з нас і для краіны, але мы не забудзем праяваў смеласці, прагі да волі і салідарнасці, якімі ўразіў нас 2020 год. І верым, што наступны год зробіць нас яшчэ мацней, яшчэ салідарней, яшчэ больш мэтаскіраванымі ў дасягненні нашай агульнай мэты – вольнай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі.

Жадаем, каб кожны дзень надыходзячага году ахінаў Вас любоўю і сяброўскай цеплынёй, дарыў сілу і імпэт для плённай працы на карысць Беларусі. Хай у наступным годзе кожная Ваша справа мацуе сусветную беларускую салідарнасць, набліжае дзень вяртання на нашу зямлю права і справядлівасці, апраўдвае надзею і веру беларусаў усяго свету ў хуткі надыход добрых навінаў з Бацькаўшчыны.

Будзьма разам!

Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“