
Развітанне з Адамам Мальдзісам адбудзецца 5 студзеня (серада) у Чырвоным касцёле ў Мінску. Імша пачнецца аб 11-й гадзіне. Пра гэта паведаміў Яраслаў Мальдзіс на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Пахаванне пройдзе на могілках вёскі Задворнікі Астравецкага раёна ў той жа дзень.
Нагадаем, што слынны дзеяч беларускай культуры, вядомы навуковец, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс памёр учора, 3-га студзеня, ва ўзросце 89 год.