Развітанне са Змітраком Бядулем

3 лістапада ў Беларускай хатцы ў Мінску прайшло грамадскае развітанне з беларускім класікам Змітраком Бядулем, чые парэшткі былі перавезеныя сёлета з Казахстана ў Мінск.

Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” – старшыня Рады Ніна Шыдлоўская і намеснік старшыні Рады Валер Герасімаў, і кіраўніцтва ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" на чале са старшынём Барысам Пятровічам.

Па заканчэнні грамадзянскай паніхіды ў 14.00 адбудзецца пахаванне парэшткаў паэта на Усходніх могілках сталіцы.

Паводле lit-bel.org