7 снежня Дзень нараджэння святкуе Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі - прэзідэнт МГА “Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" ў 1993—2001 гадах, сябра Вялікай Рады Згуртавання, вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі, аўтар шматлікіх кніг і публікацый.
Сардэчна віншуем шаноўнага Радзіма Гаўрылавіча са святам! Зычым моцнага здароўя, паболей радасных падзей і творчага натхнення!
Інфармацыйны цэнтр ЗБС "Бацькаўшчына"