 
		
4 траўня пайшоў з жыцця сябра Рады „Бацькаўшчыны“ Пятрусь Капчык (Украіна). Пра гэта, а таксама пра тое, што апошнім часам спадар Пятрусь моцна хварэў, паведаміў сябра Рады Віктар Камісарук. У красавіку Петрусю Капчыку споўнілася 76 гадоў.
Пісьменнік, журналіст і перакладчык Пятрусь Капчык быў актыўным сябрам ЗБС „Бацькаўшчына“ і браў удзел ва ўсіх З’ездах беларусаў свету, пачынаючы ад самага першага. Акрамя гэтага рэгулярна браў удзел у Фестывалях мастацтваў беларусаў свету, З’ездах беларусаў Украіны і іншых важных мерапрыемствах, скіраваных на захаванне і развіццё беларускай культуры ва Украіне. На пачатку 2000-х Пятрусь Капчык уваходзіў у аргкамітэт па стварэнні Усеўкраінскага Саюзу Беларусаў. Ад 1985 года нязменна ўзначальваў суполку беларускай культуры „Зорка Венера“ ў Ізяславе (Украіна).
	 Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні сваякам і блізкім Петруся Капчыка, а таксама ўсім, хто яго ведаў. 
	
	Управа МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“
	 
 
 
													
 
																								 
																								 
																								 
																								 
																								