Памёр Валер Санько

На 82-м годзе жыцця 22 лістапада памёр сябра Рады ЗБС „Бацькаўшчына“, пісьменнік і краязнавец Валер Санько.

Наш зямляк вядомы як кнігавыдавец, журналіст, доктар народнай медыцыны. Яго запісы беларускага фальклору друкаваліся ў газетах, часопісах, у акадэмічным пяцідзесяцітомным выданні беларускага фальклору. Арганізоўваў і ўзначальваў упершыню створаную ў Беларусі рэдакцыю краязнаўства (выдавецтва “Полымя”, 1982–1989). Быў намеснікам рэдактара міждзяржаўнай чарнобыльскай газеты “Набат” (1990–1991), дырэктарам выдавецтва “Хата” (1992–2006).

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні ўсім родным і блізкім спадара Валера Санько.

Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“