Памёр Арсень Ліc

Памёр літаратуразнаўца, фалькларыст, гісторык Арсень Ліс – сябра Рады ЗБС „Бацькаўшчына“ і адзін з заснавальнікаў Згуртавання. Яму было 84 гады.

Арсень Ліс нарадзіўся 4 лютага 1934 года ў Вётхаве (сёння Смаргонскі раён). Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Даследаваў традыцыйную культуру беларусаў, літаратуру, гісторыю і перыядычны друк Заходняй Беларусі, жыццё і дзейнасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, гісторыю культуры. Аўтар манаграфій «Браніслаў Тарашкевіч», «Мікола Шчакаціхін: хараство непазнанай зямлі», «Пётра Сергіевіч», «Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча», «Пякучай маланкі след: эцюды да партрэта мастака Горыда».


ЗБС „Бацькаўшчына“ выказвае спачуванні родным спадара Арсеня, а таксама ўсім, хто яго ведаў. Мы смуткуем разам з вамі.

Развітанне з Арсенем Сяргеевічам адбудзецца 31 траўня (чацвер) у мемарыяльнай залі на вул. Альшэўскага, 12. Час развітання 10:00–10:45 (удакладняецца). Пахаваны спадар Арсень будзе ў вёсцы Залессе Смаргонскага раёна.

Інфармацыйны цэнтр МГА „ЗБС „Бацькаўшчына“