Палітвязню Паўлу Севярынцу яшчэ на 2 месяцы працягнулі тэрмін утрымання пад вартай.
Пра тое, што Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 2 месяцы, паведаміла яго жонка, Вольга Севярынец.
Яна напісала ў сваім фэйсбуку, што «пайшлі варушэнні па справе». І дадала: «Калі мы збаімся і не адстаім нашых лепшых, то суд, верагодна, адбудзецца праз 2-2,5 месяцы».