Сябру Рады «Бацькаўшчыны», пісьменніку і палітыку Паўлу Севярынцу сёння споўнілася 45 гадоў. Дзень народзінаў ён сустрэў за кратамі. У траўні 2021 года яго асудзілі да 7 гадоў узмоцненага рэжыму, і зараз ён знаходзіцца ў Шклоўскай калоніі.
Мы вельмі чакаем Паўла Севярынца на волі, зычым яму моцы, мужнасці, падтрымкі і ўсяго, што магло б дапамагчы яму і яго родным з годнасцю вытрымаць гэтае выпрабаванне.
Вы таксама можаце павіншаваць яго: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8.
Інфармацыйны цэнтр ЗБС «Бацькаўшчына»