Ці ведаеце вы, што значаць словы «мацярдушка», «брызгліна», «дзяркач», «свіргуль»? Фантазія разыгралася? А гэта ўсяго толькі назвы раслінаў і птушак па-беларуску!
У новым насценным «Календары па-беларуску» з малюнкамі і словамі на кожны дзень, які зусім нядаўна пабачыў свет у выдавецтве «Кнігазбор», яшчэ і не такія словы можна знайсці...
Пазітыўныя, яскравыя малюнкі стварылі мастачка Дар’я Мандзік і дызайнер Анатоль Лазар, добра вядомыя ўсім па працы над папулярным і любімым многімі календаром «Не маўчы па-беларуску», які шмат год запар выпускала грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!».
Адкрываюць каляндар, як ніколі актуальныя, словы на тэму здароўя і медыцыны. Яны, безумоўна, дапамогуць стасавацца па-беларуску з доктарам тым, хто дагэтуль не наважваўся.
На старонках вясновых месяцаў выдатная падборка словаў з назвамі раслінаў і жывёлаў па-беларуску. Кастрычніцкая старонка календара дапаможа выказаць па-беларуску свае эмоцыі, а лістападаўская падкажа, як называюцца на роднай мове розныя элемены адзення.
Таксама з календара Вы даведаецеся, як па-беларуску «размаўляюць» хатнія жывёлы, як правільна па-нашаму паклікаць каня, коціка ці куранят.
А яшчэ ў календары знойдзеце шмат цікавых устойлівых выразаў на роднай мове. Вось, напрыклад: загінуць, як тая рудая мыш; кульгавы, як твая цешча; сагнуцца ў дугу; цыбаты, як жэрдка.
Усё, больш не будзем спойлерыць. Набывайце цудоўны «Каляндар па-беларуску» з малюнкамі і словамі на кожны дзень і насалоджвайцеся смакам роднай мовы!
Каляндар ёсць у продажы ў наступных крамах:
З дастаўкай па Мінску, па Беларусі і па ўсім свеце: Knihi.by, "Мой модны кут" (mmkut.by), Тэхналогія (tn.by), Kniganosha.by, ragna.by і kniger.by
Кнігарні:
Мінск: "Акадэмічная кніга", "Светач", "Цэнтральная кнігарня", "Кнігі і кніжачкі", "Рагна", "Кніжная шафа", ГЦ "Купалаўскі", "Веды", начны кніжны рынак, крама "Разумны кіт" (вул. Корш-Сабліна, 3), інтэрнэт-кнігарня sunduchok-knig.bу і на OZ.by
Віцебск: "Абажурчык" і "Светач"
Гродна: "Цудоўня"
Бабруйск: "Крыніца ведаў"
Баранавічы: "Росквіт"
Магілёў: ІП Турандзіна Галіна
А таксама ў рэгіянальных кнігарнях ААТ "Белкніга"