Літаратурныя цішоткі ад «Будзьма!» з цытатамі беларускіх творцаў!

З нагоды Сусветнага дня паэзіі, які штогод адзначаецца ва ўсім свеце 21 сакавіка, кампанія «Будзьма беларусамі!» запускае новую лінейку цішотак з цытатамі беларускіх пісьменнікаў.

Сваёй лінейкай мы дэманструем: беларуская культура агулам, а літаратура ў прыватнасці — невычэрпная крыніца для натхнення.

Першымі ў літаратурнай лінейцы ад «Будзьма!» сталі чатыры прынты з цытатамі Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц і Янкі Купалы, якія аднолькава падыдуць і мужчынам, і жанчынам:


02-6a4b25c634471b1f6df043342a66c161.jpg

— «Хто Край свой бязмерна любіць, той мусіць перамагаць!» Ларыса Геніюш (Замовіць: для яго, для яе)


04-3111a73e45d528d0b62e99ddb7ab5493.jpg

— «Позна бывае толькі ў труне» Уладзімір Караткевіч (Замовіць можна тут)


05-81f9162c3cc05755170c4be312d2aeea.jpg

— «Хто не любіць волі — не нашага роду» Янка Купала (Замовіць можна тут)


06-f695c666c83c0a41f9653c1a35278878.jpg

— «Пачынаецца ўсё з любві» Яўгенія Янішчыц (Замовіць можна тут)


З’яўленне гэтай лінейкі — своеасаблівы адказ кампаніі Mark Formelle ды іншым, хто карыстаецца чужой спадчынай, не бачачы каштоўнасці ў сваёй.

budzma.by